BE RU EN

У суботу будзе да 7 градусаў цяпла

  • 9.12.2016, 11:01

Заўтра чакаецца моцны вецер і дождж з мокрым снегам.

10 снежня ў Беларусі будзе воблачна. Уначы ў многіх раёнах прагназуюцца невялікія ападкі, у асноўным дождж.

Удзень пройдуць дажджы, на поўначы з мокрым снегам. Па Віцебскай вобласці на асобных участках дарог магчымая галалёдзіца. Вецер заходні, паўночна-заходні 5-10 м/с, парывы да 14 м/с, у асобных раёнах на паўднёвым захадзе парывы да 15-18 м/с.

Тэмпература паветра цягам сутак складзе ад 1 да 7 градусаў цяпла, на паўночных раёнах будзе ад 0 да мінус 1 градуса, паведамляе БелТА.

Апошнія навіны