BE RU EN

73-гадовы Мік Джагер восьмы раз стаў бацькам

  • 8.12.2016, 21:47

Лідар брытанскага рок-гурта Rolling Stones не толькі бацька васьмярых дзяцей, але і прадзед.

Лідар брытанскага рок-гурта Rolling Stones, 73-гадовы Мік Джагер стаў бацькам восьмы раз, гаворыцца ў заяве ягонага прадстаўніка, перадае BBC.

29-гадовая сяброўка Джагера, амэрыканская балерына Мелані Гэмрык нарадзіла хлопчыка ў адной з лякарняў Нью Ёрка.

«Мік быў пры родах у шпіталі. Мама і малы пачуваюцца добра», - гаворыцца ў заяве прадстаўніка Джагера Бэрнарда Доэрці.

Джагер ужо мае 7 дзяцей ад 4 жанчын (самаму малодшаму дзіцяці 15 гадоў, самаму старэйшаму - 45).

Таксама ў музыкі пяцёра ўнукаў, а ў 2014 годзе Мік Джагер стаў прадзедам.

Апошнія навіны