BE RU EN

Рабаў: У снежні беларусаў чакаюць «арэлі» надвор'я

  • 8.12.2016, 21:00

Начальнік службы гідраметэаралагічных прагнозаў распавёў аб надвор'і, якое чакае нас у снежні.

Дзмітрый Рабаў, начальнік службы гідраметэаралагічных прагнозаў Рэспубліканскага цэнтра гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды, распавёў аб надвор'і, якое чакае беларусаў у снежні 2016 года, паведамляе «Еўрарадыё».

У канцы гэтага тыдня ў нашай краіне захаваецца адліга, якую ў пачатку наступнага тыдня зменіць пахаладанне. Уначы тэмпература паветра складзе 4-11 градусаў марозу (пры прасвятленнях — да 15 градусаў ніжэй за нуль). Зноў будзе слізгота. Але за пахаладаннем зноў прыйдзе пацяпленне.

«У снежні нас чакаюць такія «арэлі» надвор'я: то марознае надвор'е, то адліга. Значны перапад атмасфернага ціску, знаны перапад тэмпературы паветра, парывісты вецер», - сказаў Рабаў.

Дзмітрый Рабаў раіць людзям, асабліва метэазалежным, уважліва сачыць за прагнозамі надвор'я.

Апошнія навіны