BE RU EN

Туск: Бязвізавы рэжым для Украіны выйшаў на фінішную прамую

  • 8.12.2016, 20:50

Дыскусія аб механізме прыпынення бязвізавага рэжыму закончаная, заявіў кіраўнік Еўрапейскай рады.

Кіраўнік Еўрапейскага рады Дональд Туск мяркуе, што працэс надання Украіне ды Грузіі бязвізавага рэжыму з Еўразвязам выйшаў на фінальную стадыю пасля ўзгаднення механізму прыпынення. Пра гэта ён паведаміў у сябе ў Twitter, паведамляе liga.net.

«Дыскусія аб механізме прыпынення закончаная. Цяпер фінішная прамая ў кірунку бязвізавага рэжыму для Украіны ды Грузіі», - адзначыў Туск.

У выніку прыняцця механізму прыпынення бязвізавага рэжыму Еўрапейская камісія будзе мець паўнамоцтвы часова прыпыняць дзеянне бязвізавых рэжымаў на перыяд 9 месяцаў для пэўных катэгорый грамадзян.

Сёння камітэт сталых прадстаўнікоў краін ЕЗ зацвердзіў кампрамісны тэкст, узгоднены з ЕП, аб механізме прыпынення бязвізавага рэжыму.

Апошнія навіны