BE RU EN

Ранальду заступіўся за свайго прыхільніка, які спрабаваў зрабіць з ім фота

  • 8.12.2016, 19:02

Прыхільнік спрабаваў прарвацца да лідара «Рэала» праз ахову.

Маладзён пераскочыў праз агароджу і хутка паспрабаваў дабегчы да Крышціяну, аднак ахоўнікі злавілі хлопца, паведамляе football24.ua.

Аднак Ранальду пасля некалькіх секунд роздумаў і просьбаў хлопца ўсё ж падышоў да аховы і зрабіў са сваім фанатам сэлфі.

Пасля гэтага публіка правяла Ранальду авацыямі ў аўтобус.

Апошнія навіны