BE RU EN

Калядны кліп з мопсамі ў касцюмах стаў гітом сеціва

  • 8.12.2016, 18:06

Музыкі выпусцілі відэа на кавер-версію папулярнай каляднай песні.

Індзі-поп дуэт акторкі Зоі Дэшанэль і музыкі Мэцью Уорда She& Him выпусціў відэа на кавер-версію папулярнай каляднай песні «Winter Wonderland», піша meduza.io. І там мопсы ў строях!

На відэа мопсы з'яўляюцца ў каляровых пухавіках, клятчастых шаліках, урачыстых фраках, святочных цыліндрах, у понча, а таксама ў касцюмах Санта-Клаўса. Сабакі гарэзяць у снезе, а пад канец відэа засынаюць ля каміну.

Апошнія навіны