BE RU EN

У віцебскім каледжы ваду для мыцця посуду грэюць на сонцы

  • 8.12.2016, 17:20

У каледжы імя Шмырова стала менш вокнаў, затое з'явіліся сонечныя калектары.

- Улетку, напрыклад, сонечная энэргія награвае ваду да 70 градусаў, і гэтай гарачай вадой у нас мыюць посуд! - распавядае kp.by дырэктар каледжа Таццяна Трушаніна.

Энэргаэфектыўным 50-гадовы каледж, дзе навучаюцца 530 вучняў, стаў у рамках праекта «Распрацоўка інтэграванага падыходу да пашырэння праграмы энэргазберажэння», які фінансуецца Еўрапейскім Звязам. За год тут зрабілі рамонт - уцяплілі сцены і дах, усталявалі новыя вокны з двухкамернымі шклопакетамі, ды і колькасць саміх вокнаў аптымізавалі. Энэргаэфектыўнае абсталяванне, энэргазберагальныя лямпы, цеплаадлюстравальныя экраны - усё гэта памяншае спажыванне цеплавой і электрычнай энэргіі.

- У нас група энтузіястаў нават стварыла кампутарную гульню «Зберагальнікі», - распавялі ў каледжы. - У гульні сто ўзроўняў, адначасова можа гуляць неабмежаваная колькасць удзельнікаў. У якасці ворагаў, якіх трэба перамагчы, выступаюць «пажыральнікі энэргіі».

Апошнія навіны