BE RU EN

Улады заявілі, што ўнеслі аванс за расейскі газ

  • 8.12.2016, 16:15

Беларусь зрабіла апераджальную авансавую аплату за пастаўку расейскага газу.

Пра гэта БелТА паведаміў прэс-сакратар прэм'ер-міністра Уладзіслаў Сычэвіч.

«У кастрычніку 2016 года на ўзроўні ўрадаў Беларусі ды Расеі дасягнутыя прынцыповыя дамоўленасці і вызначаныя канкрэтныя механізмы ў развязанні праблемных пытанняў у нафтагазавай сферы. Аднак іх рэалізацыя зацягнулася, - адзначыў Уладзіслаў Сычэвіч. - Беларусь зацікаўленая ў больш хуткім развязанні сітуацыі, якая склалася, у сувязі з чым у якасці першага кроку і жэсту добрай волі зрабілі апераджальную авансавую аплату за прыродны газ».

Прэс-сакратар дадаў: «Беларусь разлічвае на зваротную добрую волю расейскага боку ў выглядзе хутчэйшага аднаўлення аб'ёмаў паставак нафты ў Беларусь, вызначаных дзейнымі міжурадавымі пагадненнямі».

Апошнія навіны