BE RU EN

Віктар Ганчарэнка: Адстаўка Хацкевіча стала громам сярод яснага неба

  • 8.12.2016, 14:08

Найлепшы футбольны трэнер Беларусі 2016 года распавёў, што думае аб адстаўцы Аляксандра Хацкевіча і пра магчымасць узначаліць беларускую нацыянальную каманду.

«Насамрэч, досыць нечаканая навіна. Нават не ведаю, як цяпер каментаваць сыход Хацкевіча. Нічога не прадвяшчала такога развіцця падзей, навіна прагрымела як гром сярод яснага неба. Што тычыцца мяне, то існуюць дзейсныя кантрактныя абавязанні, таму цяпер ніякай размовы аб маёй працы ў нацыянальнай камандзе Беларусі быць не можа», - сказаў Віктар Ганчарэнка ў інтэрв'ю «Беларусі 1», піша «Прессбол».

Нагадаем, што на цырымоніі «Зорны мяч-2016», якая прайшла ў панядзелак у Менску ў PrimeHall, Віктар Ганчарэнка быў абвешчаны найлепшым футбольным трэнерам Беларусі 2016 года.

Апошнія навіны