BE RU EN

Варшаўская «Легія» дамаглася немагчымага

  • 8.12.2016, 12:34

У матчы Лігі чэмпіёнаў польскі футбольны клуб перамог «Спортынг» Лісабон.

У разыграным у сераду ў Варшаве апошнім матчы групавога этапу розыгрышу Лігі Чэмпіёнаў варшаўская «Легія» перамагла «Спортынг» Лісабон з лікам 1:0. Гол на 30-й хвіліне забіў паўабаронца Гільерме, паведамляе «Радыё Польшча».

«Легія» заняла трэцяе месца ў групе F, дзякуючы чаму вясной гэтага года варшаўская каманда будзе ўдзельнічаць у плэй-оф Лігі Еўропы.

Нагадаем, у лістападзе «Легія» ў чацвёртым туры групавога этапу Лігі еўропы сенсацыйна згуляла ўнічыю з «Рэалам».

Апошнія навіны