BE RU EN

Відэафакт: расейскі брамнік забіў гол у сваю браму ў матчы ЛЧ

  • 8.12.2016, 11:26

Ігар Акінфееў забіў у 43-м матчы Лігі чэмпіёнаў гол у сваю браму.

Брамнік расейскага футбольнага клуба ЦСКА Ігар Акінфееў чарговым разам абнавіў антырэкорд Лігі чэмпіёнаў. У матчы з ангельскім «Тотэнхэмам» ён забіў у 43-м матчы гол у сваю браму, піша nn.by.

Апошні раз Акінфееў пакінуў у спакоі сваю браму восенню 2006 года.

Матч супраць ангельскага «Тотэнхэма» скончыўся для ЦСКА паразай з лікам 1:3. Прычым апошні гол Акінфееў забіў у сваю браму.

Апошнія навіны