BE RU EN

У Берасці медсястра выкрадала грошы ў пацыентаў лякарні

  • 8.12.2016, 10:09

Блізу 4 тысяч дэнамінаваных рублёў скрала медсястра Берасцейскай абласной псіхіятрычнай бальніцы.

Паводле версіі праваахоўнікаў, 52-гадовая жанчына прысвойвала пенсіі дваіх пацыентаў бальніцы.

Як мяркуецца, медсястра крала ў хворых людзей пенсіі цягам васьмі месяцаў - з сакавіка да кастрычніка гэтага года. Частку выкрадзеных грошай удалося канфіскаваць у абвінавачанай. У дачыненні да жанчыны распачатая крымінальная справа за крадзеж у значнай суме, паведамляе УУС Берасцейскага аблвыканкама. Медсястры пагражае тэрмін за кратамі.

Якім менавіта чынам жанчына крала пенсіі пацыентаў берасцейскай псіхіятрычнай лякарні, не ўдакладняецца.

Апошнія навіны