BE RU EN

МНС папярэджвае пра моцны галалёд

  • 8.12.2016, 9:45

У Менску сёння ідзе ледзяны дождж.

МНС папярэджвае пра моцны галалёд, паведамляе БелТА.

Сіноптыкі паведамляюць, 8 снежня па ўсёй Беларусі пройдзе мокры снег, які будзе пераходзіць у дождж. У многіх раёнах галалёд, на дарогах галалёдзіца. Удзень тэмпература паветра дасягне 6 градусаў цяпла.

Такое пацяпленне выклікала паступленне на тэрыторыю рэспублікі паветра з Атлантыкі. Яшчэ ўчора слупкі тэрмометраў паказвалі мінусавую тэмпературу.

Апошнія навіны