BE RU EN

Беларускі баец «Вежа» правядзе супэрбой на турніры ММА «Каралі рынгу»

  • 7.12.2016, 21:41

Максім Пугачоў з Баранавічаў возьме ўдзел у турніры ММА ў Санкт-Пецярбургу.

Максім Пугачоў («Вежа») возьме ўдзел 8 снежня ў турніры мяшанай барацьбы сярод найлепшых спартоўцаў Расеі і СНД пад назвай «Каралі рынгу», паведамляе intex-press.by.

Максім Пугачоў нарадзіўся 11 студзеня 1993 года ў Баранавічах. Майстар спорту ў грэплінгу ADCC і UWW, майстар спорту ў ММА (мяшаная барацьба) і баявым самба. Чэмпіён Беларусі (2009, 2010) ў дзюдо, самба, каратэ, чэмпіён Санкт-Пецярбурга ў баявым самба 2013, чэмпіён Беларусі ў грэплінгу ADCC у раздзеле NoGi , UWW. Прызёр чэмпіянатаў Еўропы і свету ў ММА. На гэты момант прафесійны спартовец прамоцыі M1-Challenge.

З 2016 года ён з'яўляецца дырэктарам і галоўным трэнерам баранавіцкага клуба мяшанай барацьбы «Вежа».

Апошнія навіны