BE RU EN

Аляксандр Глеб: Ганчарэнка мог на многае пайсці, каб завесці каманду

  • 7.12.2016, 17:20

Паўабаронца БАТЭ Аляксандр Глеб ахарактарызаваў Віктара Ганчарэнку, які ў хуткім часе можа ўзначаліць ЦСКА.

«На полі яго баяліся. Ён быў вельмі жорсткім абаронцам. Калі на трэніроўках хто-небудзь з маладых абводзіў Ганчарэнку, то ён проста вар’яцеў, злаваўся. Шкада, што праз траўму яму давялося скончыць кар'еру ў 25 гадоў. І як трэнер ён быў досыць жорсткім. Крычаў, калі мы ленаваліся. Мог надаваць, каб завесці каманду.

Як у яго складзецца ў ЦСКА? Залежыць шмат у чым ад таго, ці знойдзе ён агульную мову з футбалістамі. Наогул Ганчарэнка - чалавек патрабавальны, амбіцыйны, але можа і пасмяяцца з сябе. А ў ЦСКА ён ужо працаваў памочнікам Слуцкага, так што агульную мову з камандай ён напэўна знойдзе», - распавёў Аляксандр Глеб выданню «Чэмпіянат».

Апошнія навіны