BE RU EN

У Менску затрымалі адэпта «расейскага свету»

  • 7.12.2016, 16:39

Дацэнт кафедры гуманітарных дысцыплін БДУІР Юрый Паўлавец затрыманы ў справе аб распальванні міжнацыянальнай варожасці.

Як паведамляюць крыніцы «Беларускага партызана», дацэнт кафедры гуманітарных дысцыплін БДУІР Юрый Паўлавец, вядомы сваім заходнерусізмам і барацьбой з «русафобіяй», затрыманы ў справе аб распальванні міжнацыянальнай варожасці.

Са словаў сяброў Юрыя Паўлаўца, ён быў затрыманы 6 снежня каля свайго дома і дастаўлены ў Следчы камітэт у рамках расследавання ў крымінальнай справе, распачатай паводле артыкула 130 КК РБ.

Тэлефон самога Юрыя Паўлаўца цяпер не адказвае, на працы ў БДУІР яго няма. У Следчым камітэце інфармацыю аб затрыманні не зняпраўдзілі, але пакуль і не пацвердзілі. Абяцалі паведаміць пазней.

Юрый Паўлавец - аўтар такіх рэсурсаў, як Regnum, Заходняя Русь, Руская Праўда і да т.п. Таксама ён з'яўляецца сябрам IMHOclub.by. Крытык беларускага нацыяналізму, прыхільнік «расейскага свету».

Паколькі афіцыйнай інфармацыі пакуль няма, застаецца толькі гадаць аб канкрэтнай прычыне распачатай крымінальнай справы.

Апошнія навіны