BE RU EN

Да Каляд каралеву Элізабэт убралі ў швэдар са шчанюком коргі

  • 7.12.2016, 14:39

У Музеі Мадам Цюсо ўсю брытанскую каралеўскую сям'ю пераапранулі ў святочныя ўборы.

Васковую фігуру каралевы Вялікай Брытаніі Элізабэт II у лонданскім Музеі Мадам Цюсо пераапранулі ў калядны ўбор у рамках дабрачыннай акцыі, - паведамляе Reuters.

Цяпер на каралеве зялёны швэдар са шчанюком коргі, акрамя таго, супрацоўнікі музея пераапранулі ў святочныя колеры ўсю брытанскую каралеўскую сям'ю. Фігуры прынца Уільяма і герцагіні кембрыджскай Кейт Мідлтан паставілі побач і надзелі на іх двайны агульны швэдар.

У рамках акцыі наведвальнікі музея купляюць святочныя швэдры, сабраныя сродкі пойдуць на дапамогу дзецям, якія жывуць у нястачы.

«Усе любяць каралеўскую сям'ю і ўсе любяць коргі, так што для нас было надзвычай важна мець свой унёсак у кампанію», - сказала адна з кіраўніц кампаніі Хелена Уілтшыр.

Апошнія навіны