BE RU EN

Apple назваў найлепшыя дадаткі года

  • 7.12.2016, 11:52

Кампанія Apple падвяла вынікі года і апублікавала спісы найлепшых дадаткаў крамы App Store.

Пра гэта паведамляе выданне Macrumors (пераклад – tut.by).

Найлепшым дадаткам названы расейскі сэрвіс Prisma — сэрвіс для мастацкай апрацоўкі фатаграфій. Другое месца належыць сэрвісу з беларускімі каранямі MSQRD, які дазваляе апранаць «маскі» на сэлфі ў рэжыме рэальнага часу.

Цікава, што абодва найлепшыя дадаткі — і Prisma, і MSQRD — створаны рускамоўнымі распрацоўшчыкамі. Акрамя таго, ментарам абодвух праектаў выступаў Юрый Гурскі — былы віцэ-прэзідэнт Mail.Ru Group, які займаецца падтрымкай стартапаў.

Самай удалай гульнёй года, на меркаванне Apple, стала картачная гульня Clash Royale. Другое месца належыць картачнаму сімулятару каралеўства Reigns.

Апошнія навіны