BE RU EN

БХД пачынае грамадзянскую кампанію супрацьстаяння «расейскаму свету»

  • 7.12.2016, 11:47

Актывісты будуць змагацца з імперыялізмам РФ у Беларусі.

Беларусам неабходна арганізаваць грамадзянскую кампанію, каб прымусіць дзяржаўныя праваахоўныя органы і мясцовае кіраўніцтва Праваслаўнай царквы не дапускаць у царкоўным асяроддзі прапаганды нацысцкіх і імперскіх поглядаў. Бо гэта рэальная пагроза нашай незалежнасці. Пра гэта «Белсату» паведаміў сустаршыня «Беларускай хрысціянскай дэмакратыі» Павел Севярынец.

Са слоў палітыка, так званы «расейскі свет» распаўсюджваецца па Беларусі ў тым ліку і праз праваслаўныя епархіі.

Святар з пасёлка Гатава Канстанцін Бурыкін, больш вядомы як «бацюшка са свастыкай», - гэта толькі сімптом вялікіх праблем, з якімі сутыкнулася праваслаўная царква ў Беларусі, мяркуе Павел Севярынец.

«Трэба падымаць кампанію і пытацца: хто сапраўды адказны за тое, што святар з праваслаўнай царквы прапагандаваў нацызм», - кажа ён.

«Менавіта такія бацюшкі могуць стаць спрыяльным асяроддзем для розных баевікоў «ДНР-ЛНР», якія прыязджаюць сюды і паказваюць пальцам у каго страляць. Вешаюць на беларускую моладзь «каларадскі» стужку і загадваюць рыхтавацца да вайны», - сцвярджае палітык.

Апошнія навіны