BE RU EN

Украіна ўзначаліць раду бяспекі ААН

  • 7.12.2016, 11:35

Прадстаўнік Украіны стане старшынём Рады бяспекі ААН.

Старшынскае крэсла ў Радзе Бяспекі Арганізацыі Аб'яднаных Нацый у лютым 2017 года зойме пасол Украіны пры арганізацыі Уладзімір Ельчанка. Пра гэта паведамляецца ў Twitter ААН.

«У лютым 2017 года пасол Украіны пры ААН Уладзімір Ельчанка зойме крэсла старшыні Рады Бяспекі ААН», - адзначаецца ў паведамленні.

Украіна была абраная непастаянным сябрам Рады бяспекі летась разам з Егіптам, Сенегалам, Уругваем і Японіяй. Усяго ў раду ўваходзіць 10 краін – непастаянных сябраў.

Рада Бяспекі складаецца з 15 сябраў Арганізацыі. Вялікабрытанія, КНР, Францыя, РФ і ЗША з'яўляюцца пастаяннымі сябрамі РБ. Яшчэ 10 непастаянных сябраў абіраюцца Генасамблеяй на два гады. Пяць з 10 непастаянных сябраў мяняюцца кожны год.

Як раней паведамлялася, ААН афіцыйна прызнала Крым часова акупаванай тэрыторыяй. Прыняцце Генеральнай Асамблеяй ААН рэзалюцыі аб парушэнні правоў чалавека ў Крыме дазволіць ужываць фармулёўку «часовая акупацыя Аўтаномнай Рэспублікі Крым і горада Севастопаль» ва ўсіх афіцыйных дакументах ААН да моманту вяртання паўвострава.

Апошнія навіны