BE RU EN

У Сірыі загінуў расейскі палкоўнік

  • 7.12.2016, 11:12

Палкоўнік Руслан Галіцкі знаходзіўся ў Сірыі ў складзе групы расейскіх вайсковых дарадцаў.

Міністэрства абароны РФ паведаміла пра гібель у Сірыі расейскага вайсковага дарадцы, паведамляе НТВ.

Палкоўнік Руслан Галіцкі памёр ад раненняў, атрыманых у выніку абстрэлу паўстанцамі аднаго з жылых кварталаў у заходняй частцы Алепа. Медыкі змагаліся за яго жыццё некалькі дзён, але беспаспяхова.

Мінабароны РФ: «Афіцэр атрымаў раненні падчас артылерыйскага абстрэлу баевікамі так званай апазіцыі жылых кварталаў заходняй частцы Алепа. Расейскія вайсковыя медыкі цягам некалькіх дзён змагаліся за яго жыццё».

Афіцэр працаваў у Сірыі ў складзе групы расейскіх вайсковых дарадцаў.

Паводле звестак Мінабароны РФ, камандаваннем палкоўнік Руслан Галіцкі прадстаўлены да высокай дзяржаўнай узнагароды пасмяротна.

Апошнія навіны