BE RU EN

Расеец ехаў з Беларусі ў Польшчу з пашпартам без старонак

  • 7.12.2016, 9:23

Расеец на мяжы прад'явіў несапраўдны пашпарт.

Пра гэта паведамілі ў Дзяржпагранкамітэце Беларусі.

Выпадак адбыўся на чыгуначным пункце пропуску «Берасце», дзе грамадзянін Расеі - пасажыр цягніка «Масква-Варшава» - падаў дакумент, у якім была вырвана і уклеены адна старонка.

Мужчына аформлены як парушальнік рэжыму дзяржаўнай мяжы і правілаў знаходжання на беларускай тэрыторыі (арт. 23.31 і 23.55 КоАП Рэспублікі Беларусь).

«Накладзена адміністрацыйнае спагнанне ў выглядзе папярэджання і штрафу сумаю Br210. У добраахвотным парадку мужчына вярнуўся на цягніку ў Маскву», - паведамілі ў Дзяржпамежкамітэце.

Апошнія навіны