BE RU EN

У дэкрэт аб «дармаедах» унясуць змены

  • 7.12.2016, 9:03

Спіс катэгорый грамадзян, якія не будуць лічыцца «дармаедамі», плануюць пашырыць.

Нормы дэкрэта прэзідэнта «Аб папярэджанні сацыяльнага ўтрыманства» павінны быць адкарэктаваныя да канца 2016 года. Такая пастанова прынятая на нарадзе ў Аляксандра Лукашэнкі.

Як паведамляе прэс-служба кіраўніка, плануецца пашырыць пералік катэгорый грамадзян, якія будуць вызваляцца ад выплаты збору. У іх лік, напрыклад, увойдуць тыя, хто праходзіць альтэрнатыўную службу, а таксама спаротоўцы, якія знаходзяцца ў спісачным складзе нацыянальнай або зборнай каманды Беларусі па таму або іншаму віду спорту і не атрымліваюць нейкага даходу.

«Акрамя таго, падтрымана прапанова ў якасці выплачанага падаходнага падатку з фізічных асоб улічваць сумы такога падатку, на якія ён быў паменшаны ў выніку прымянення ўстаноўленых заканадаўствам падатковых вылікаў, як, напрыклад, у выпадку аказання дзяржаўнай сацыяльнай падтрымкі падчас будаўніцтва жылля або атрымання адукацыі», — паведамляе прэс-служба.

Яшчэ адно змяненне закране перанос тэрмінаў выдачы паведамленняў і выплаты збору за 2015 год на 20 студзеня і 20 лютага 2017 года адпаведна. «Гэта зроблена ў тым ліку з улікам неабходнасці ўдасканалення сфармаванай інфармацыйнай базы звестак плацельшчыкаў збору», — адзначаецца ў паведамленні.

Чакаецца, што мясцовыя органы ўлады будуць надзелены правам вызваляць грамадзян ад выплаты збору, якія трапілі ў цяжкія жыццёвыя сітуацыі.

Апошнія навіны