BE RU EN

У Менску кіроўца Mercedes дрыфтаваў перад манументам Перамогі

  • 7.12.2016, 8:55

Распачатая крымінальная справа.

Пракурор Партызанскага раёна Менска Сяргей Барысенка 6 снежня распачаў крымінальную справу ў дачыненні да кіроўцы, што заехаў на пляцоўку мемарыяльнага помніка «Помнік воінам і партызанам, загінулым у гады Вялікай Айчыннай вайны 1941-1945 гг.» на плошчы Перамогі ў цэнтры сталіцы.

Як паведаміў БелаПАН Сяргей Барысенка, справа распачата паводле ч. 1 арт. 339 КК (Хуліганства) у дачыненні да 27-гадовага жыхара Менска. Ён падазраецца ў тым, што 29 лістапада з 01.30 да 01.50, знаходзячыся на плошчы Перамогі, у прысутнасці старонніх грамадзян «наўмысна, з хуліганскіх меркаванняў, выказваючы відавочную непавагу да грамадства, і з выключным цынізмам, заехаў на Mercedes-Benz S300 на пляцоўку помніка, яўна не прадугледжаную для руху транспартных сродкаў, і, увёўшы аўтамабіль у кіраваны занос, праехаў блізу трох колаў вакол сваёй восі, чым груба парушыў грамадскі парадак».

Затым кіроўца паспрабаваў уцячы ад супрацоўнікаў міліцыі.

Для арганізацыі папярэдняга расследавання крымінальная справа накіраваная ў Партызанскі раённы аддзел Следчага камітэта.

Як паведамілі ў пракуратуры, следству таксама трэба будзе даць прававую ацэнку дзеянням кіроўцы паводле арт. 346 КК Рэспублікі Беларусь (Здзек над гісторыка-культурнымі каштоўнасцямі).

Апошнія навіны