BE RU EN

У Пскоўскую вобласць не пусцілі «беларускія» мандарыны

  • 7.12.2016, 8:35

У фітасанітарным кантрольным пункце Лабок у Пскоўскай вобласці Расеі затрымалі партыю мандарынаў з Беларусі.

Пра гэта інфармуе прэс-служба ўпраўлення Рассельгаснагляду Цвярской і Пскоўскай абласцей.

3,6 тоны мандарынаў не прапусцілі, бо на іх не было фітасанітарных сертыфікатаў. «З аналагічнай прычыны забаронены ўвоз партыі яблыкаў і хурмы вагой 0,3 тоны, а таксама бульбы харчовага вагой 1,2 тоны», — дадалі ў ведамстве.

Усю затрыманую прадукцыю расейскі бок вярнуў на тэрыторыю Беларусі.

Апошнія навіны