BE RU EN

Лідары ЕЗ падоўжаць санкцыі супраць РФ на шэсць месяцаў

  • 6.12.2016, 20:35

Афіцыйная пастанова будзе прынятая праз некалькі дзён пасля саміту ЕЗ, які пройдзе 15 снежня.

Дыпламаты Еўрапейскага звязу заяўляюць, што лідары ЕЗ на саміце ў Брусэлі, хутчэй за ўсё, працягнуць дзеянне эканамічных санкцый супраць Расеі да 31 ліпеня 2017 года. Пра гэта паведамляе «Радыё Свабода» са спасылкай на свае крыніцы.

Саміт ЕЗ адбудзецца ў Брусэлі 15 снежня.

Афіцыйна міністры або паслы ЕЗ ухваляць падаўжэнне санкцый праз некалькі дзён пасля саміту, паведамілі дыпламаты, адмовіўшыся называць свае імёны, бо не маюць права абмяркоўваць пытанне санкцый публічна.

У лістападзе лідары ЗША, Нямеччыны, Брытаніі, Францыі, Італіі і Гішпаніі на сустрэчы ў Бэрліне дамовіліся аб неабходнасці пакінуць у дзеянні санкцыі ў дачыненні да Расеі.

Апошнія навіны