BE RU EN

Лукашэнка прызначыў новага намесніка начальніка Генштаба

  • 6.12.2016, 18:29

Ім стаў палкоўнік Ігар Кароль.

Так, піша БелаПАН, новым намеснікам начальніка ў баявым кіраванні Генеральнага штаба Узброеных сілаў Беларусі прызначаны Ігар Кароль. Ён вызвалены ад пасады начальніка 72-га гвардзейскага аб'яднанага навучальнага цэнтра падрыхтоўкі прапаршчыкаў і малодшых спецыялістаў УС. Указ Лукашэнка падпісаў 6 снежня.

Папярэдні намеснік начальніка Генштаба Ігар Глод 27 чэрвеня гэтага года ўказам прэзідэнта быў вызвалены ад пасады і звольнены з вайсковай службы ў запас паводле ўзросту з правам нашэння вайсковай формы адзення і знакаў адрознення.

Таксама сёння дыктатар прызначыў начальнікам 72-га АНЦ у Барысаве Канстанціна Чарнецкага.

Раней ён з'яўляўся намеснікам начальніка ў навучальнай дзейнасці Вайсковай акадэміі.

Віктар Лісоўскі прызначаны начальнікам Вайсковай акадэміі Беларусі, Аляксандр Навуменка — начальнікам Менскага сувораўскага вучылішча.

Першы да гэтага быў начальнікам сувораўскага вучылішча, другі — начальнікам штаба — першым намеснікам начальніка сіл спецыяльных аперацый.

Апошнія навіны