BE RU EN

Віктар Ганчарэнка — найлепшы футбольны трэнер Беларусі 2016 года

  • 6.12.2016, 12:39

Пра гэта было абвешчана на цырымоніі «Зорны мяч-2016», якая прайшла ў панядзелак у Менску ў PrimeHall.

У традыцыйным апытанні, праведзеным беларускімі спартовымі журналістамі і футбольнымі спецыялістамі, Віктар Ганчарэнка, галоўны трэнер расейскага клуба «Уфа», набраў 135 галасоў, паведамляе «Еўрарадыё».

На другім месцы — Аляксандр Ермаковіч, галоўны трэнер БАТЭ — 53 галасы, на трэцім — галоўны трэнер «Менска» Георгій Кандрацьеў — 40 галасоў. Летась найлепшым трэнерам нашай краіны быў названы Ермаковіч.

Віктар Ганчарэнка паспяхова трэніруе «Уфу», якая займае ў расейскім чэмпіянаце 8-е месца.

Апошнія навіны