BE RU EN

90 гадоў таму Беларусь вярнула ад Расеі Гомельскі і Рэчыцкі паветы

  • 6.12.2016, 10:37

На вернутых землях у той час пражывала амаль 650 тысяч беларусаў.

Споўнілася 90 гадоў, як Расея вярнула Беларусі Гомельскі і Рэчыцкі паветы (у іх на той час жыло 649 тысяч чалавек). У гісторыі гэта падзея называецца «Другім узбуйненнем БССР», паведамляе euroradio.fm.

Пасля заключэння паміж Польшчай і Савецкай Расеяй Рыжскай дамовы 1921 года наша краіна была падзелена. Заходняя Беларусь увайшла ў склад польскай дзяржавы.

Фота: wkipedia

Значная частка Усходняй Беларусі была ўключана ў склад РСФСР. БССР складалася толькі з 6 паветаў — часткова Менскага, Барысаўскага, Бабруйскага, Ігуменскага, Мазырскага і Слуцкага.

У 1924 годзе адбылося «першае ўзбуйненне» савецкай Беларусі, калі ёй са складу Расеі вярнулі значныя ўсходнія беларускія тэрыторыі. Гомель і Рэчыца вярнуліся толькі праз два гады. Іх вяртання дамагаліся ад маскоўскага кіраўніцтва беларускія камуністы.

Апошнія навіны