Каляровая Беларусь
- 5.12.2016, 21:59
Як выглядалі б знакавыя фота нашай гісторыі ў колеры.
У інтэрнэце з'явіўся японскі сэрвіс, які дазваляе размаляваць чорна-белыя фатаграфіі за два націскі. «НН» рызыкнула размаляваць некаторыя чорна-белыя фота, знакавыя для гісторыі Беларусі.
Сэрвіс, вядома, не дасканалы: не заўсёды дакладна ўзнаўляе колер або проста стылізуе фота «пад сэпію». Але пэўны настрой і колер тых часоў, як нам здаецца, перадаць выпадае.