BE RU EN

Джэф Плат вернецца ў КХЛ

  • 5.12.2016, 18:36

Форвард нацыянальнай каманды Беларусі Джэф Плат мае намер вярнуцца ў Кантынентальную хакейную лігу.

Плат цяпер выступае за швэдскі «Векшэ», але спартовы дырэктар клуба Хенрык Эвертсан ужо заявіў у інтэрв'ю Expressen, што цяпер клуб і хакеіст вядуць перамовы аб скасаванні кантракту, паведамляе tut.by.

- Мы развязваем гэтае пытанне, вусна абодва бакі ўжо далі згоду. З гэтай прычыны Джэф пакуль не трэніруецца з камандай.

Нагадаем, што Плат выступаў у КХЛ у складзе менскага «Дынама», яраслаўскага «Лакаматыва» і маскоўскага ЦСКА. У яго актыве 273 (148+125) балаў у 429 паядынках.

Апошнія навіны