BE RU EN

У Расеі ўсталявалі лаўку з арламі ў стылі Трэцяга рэйха

  • 5.12.2016, 15:16

У Арле могуць усталяваць яшчэ некалькі такіх жа лавачак, калі гэтая спадабаецца гараджанам.

На вуліцы Леніна ў Арле ўсталявалі лаўку, падлакотнікі ў сярэдзіне якой выкананыя ў форме двух арлоў. І яны падазрона нагадваюць тое, што знаходзіцца на гербе Трэцяга рэйха, паведамляе meduza.io.

Нацысцкую сімволіку ў лаўцы ўбачылі не толькі жыхары Арла, але і губернатар Арлоўскай вобласці Вадзім Патомскі. Ён заявіў, што адміністрацыя горада павінна прыгледзецца да лавачкі і, магчыма, прыбраць яе. «Сімвал Трэцяга рэйха. У мяне гэта выклікае абурэнне, гэтая а-ля прыгажосць», - паведаміў Патомскі.

Лаўку гораду падарыла кампанія «Зеніт». Мясцовыя СМІ пішуць, што ў Арле могуць усталяваць яшчэ некалькі такіх жа лавачак, калі гэтая спадабаецца гараджанам.

Апошнія навіны