BE RU EN

Абломак расейскага «Прагрэсу» знайшлі ў двары прыватнага дома

  • 5.12.2016, 12:58

З вонкавага выгляду фрагмент падобны да ніжняй часткі бляшанкі з пад кансерваў.

Абломак касмічнага грузавога карабля «Прагрэс» знойдзены ў двары жылога дома. Пра гэта паведамляе афіцыйны партал рэспублікі Тува.

Абломак выявілі ў двары прыватнага дома вёскі Эйліг-Хем. Сваім вонкавым выглядам і памерамі фрагмент падобны да бляшанкі. На фрагменце бачныя сляды апальвання.

Спецыялісты не выявілі падвышанага іёнізавальнага выпраменьвання ад фрагмента і ў прылеглай да яго тэрыторыі. У атмасферным паветры на гэтай тэрыторыі небяспечныя хімічныя рэчывы не выяўлены.

Раней іншы абломак карабля знайшлі за 15 км ад вёскі Эйліг-Хем у мястэчку Тос-Тэвек. Металічны прадмет круглай формы ляжаў на схіле гары ў маланаселеным раёне.

Нагадаем, Раскосмас паведаміў пра страты грузавога касмічнага карабля «Прагрэс» 1 снежня. Страта касмічнага карабля «Прагрэс МС-04» адбылася на вышыні 190 км над бязлюднай гарыстай мясцовасцю ў Туве. Дзяржаўная камісія, якая расследуе аварыю ракеты-носьбіта «Саюз-У» з грузавым караблём «Прагрэс МС-04», уважае за асноўную версіютаго, што здарылася ўзгаранне рухавіка трэцяй ступені ракеты.

Апошнія навіны