BE RU EN

Актывіст з Баранавічаў: Такога становішча спраў краіна доўга не вытрымае

  • 5.12.2016, 11:18

Лукашэнка давёў рэгіёны да рысы, за якой могуць пачацца галодныя бунты.

Актывіст прафсаюза РЭП Рыгор Грык пракаментаваў інфармацыю аб няпоўным працоўным тыдні на заводзе аўтаматычных ліній і заводзе станкапрыладаў.

Работнікі Баранавіцкага завода аўтаматычных ліній распавялі, што сёлета прадпрыемства «амаль не працуе». У дзень на заводзе працуе не больш за 20% работнікаў, а заробак многіх упаў да 150-200 рублёў.

Восенню зноў пайшоў на чатырохдзённы працоўны тыдзень Баранавіцкі завод станкапрыладаў. Пры гэтым у дзень работнікі працуюць па 6-7 гадзін.

– Аб становішчы спраў у Баранавічах можна судзіць па крамах і рынках – яны апусцелі, пакупнікоў практычна няма. Іпэшнікі заплацілі падаткі і стаяць за прылаўкамі ў адзіноце, – сказаў praca-by.info Рыгор Грык.

– Але працаўнікі адкрыта не абураюцца – толькі на кухні, калі падымуць чарку. І што яшчэ звяртае на сябе ўвагу: у Менску з працай і заробкам справы ідуць нашмат лепш, чым у рэгіёнах. Там улады імкнуцца забяспечыць работнікаў, можа, таму там усё ніяк не прачнуцца. Але калі менчукі думаюць, што сітуацыя, якая сёння ёсць у рэгіёнах, з часам не паўторыцца ў іх, то памыляюцца. Такога становішча краіна доўга не вытрымае.

Апошнія навіны