BE RU EN

Еўравізія-2017: арганізатары зняпраўдзілі перанос конкурсу ў РФ

  • 4.12.2016, 21:47

Еўрапейскі вяшчальны звяз зняпраўдзіў інфармацыю аб магчымым пераносе музычнага конкурсу з Кіева ў Маскву.

Арганізатар "Еўравізіі", Еўрапейскі вяшчальны звяз зняпраўдзіў інфармацыю, якая з'явілася раней, аб магчымым пераносе конкурсу. Чакаецца, што Еўравізія-2017 пройдзе ў Кіеве з 9 да 13 траўня, перадае Deutsche Welle.

4 снежня нямецкая газэта Bild са спасылкай на крыніцы паведаміла аб тым, што аргкамітэт "Еўравізіі" разглядае магчымасць перанясення конкурсу ў Маскву праз праблемы ўкраінскіх улад з арганізацыяй акцыі.

28 лістапада сябра аргкамітэту міжнароднага конкурсу Еўравізія-2017, былы Генеральны дырэктар Нацыянальнай тэлекампаніі Украіны Зураб Аласанія заявіў, што інфармацыя пра нібыта зрыў падрыхтоўкі да арганізацыі конкурсу - гэта спроба некаторых СМІ прывабіць увагу чытачоў і абсалютная няпраўда.

Апошнія навіны