BE RU EN

Мечыслаў Грыб: У МУС пануе вельмі нездаровая сітуацыя

  • 4.12.2016, 19:15

Шуневіч стаў у позу і абараняе сваіх падначаленых, што вядзе да ўсёдазволенасці праваахоўных органаў.

Так тлумачаць экспэрты заявы міністра ўнутраных спраў Ігара Шуневіча.

Міністр унутраных спраў Ігар Шуневіч абвясціў на беларускай тэлевізіі, што незалежныя СМІ вядуць «інфармацыйную вайну» супраць МУС. У інтэрв'ю ў праграме «Буйным планам» на тэлеканале «Беларусь 1» чыноўнік заявіў, што a target="_blank" href=/ru/news/2016/12/2/233034/>ўсе каляровыя рэвалюцыі пачыналіся з дыскрэдытацыі ўлады.

БДГ задалася пытаннем: дык хто ж абвясціў «інфармацыйную вайну» МУС?

У МУС пануе вельмі нездаровая сітуацыя

- МУС мусіць узяць значную частку адказнасці за дзеянні сваіх работнікаў, бо грамадскасць сігналізуе пра факты самавольства, беззаконне дзеянняў супрацоўнікаў органаў унутраных спраў, - заявіў доктар юрыдычных навук, прафесар, экс-суддзя Канстытуцыйнага суда Міхаіл Пастухоў. - Даходзіць не толькі да збіцця людзей, выпадкі з Іванам Барбашынскім і з Ігарам Барбабашынскім, «памерлым» у следчым ізалятары №1, сведчаць аб тым, што органы ўнутраных спраў значна перавышаюць свае паўнамоцтвы, ужываюць фізічную сілу, што ў выніку прыводзіць да трагічных наступстваў. Менавіта ўсёдазволенасць органаў МУС турбуе грамадскасць і прымушае задумацца аб ужыванні захадаў да забеспячэння законнасці ў дзеяннях міліцыі.

- Лічбы, прыведзеныя Шуневічам, што супраць супрацоўнікаў праваахоўных органаў распачата 120 крымінальных спраў, кажуць самі за сябе. У МУС пануе вельмі нездаровая сітуацыя, - адзначыў генерал-лейтэнант міліцыі ў адстаўцы Мечыслаў Грыб.

МУС мае патрэбу ў чыстцы

- Усе факты беззаконня павінны стаць прадметам сур'ёзнай праверкі, разбору. Думаю, ёсць падставы правесці пэўную чыстку супрацоўнікаў органаў унутраных спраў, - мяркуе Міхаіл Пастухоў.

- Усякую крытыку трэба ўважаць за лекі ад беззаконня ў кожнай дзяржаўнай структуры. Калі станавіцца ў позу, абараняючы парушальнікаў закона, - такія паводзіны вядуць яшчэ да большых парушэнняў законнасці. Прыводзяць да ўсёдазволенасці: раз я ахоўваю правапарадак, я магу рабіць усё, што заманецца. У Беларусі ўсе дзяржаўныя службоўцы, у тым ліку міністр Шуневіч, крыўдзяцца на крытыку, кіраўнік краіны не пераносіць крытыкі. Калі крытыкуеш уладу - значыць вораг. А за крытыку трэба «дзякуй» сказаць, нават калі грамадскасць згушчае фарбы. Але ж падставы для крытыкі далі менавіта твае падначаленыя, - кажа Мечыслаў Грыб.

Тры сцэнары для міністра

Як павінен паступіць міністр унутраных спраў у варунках, калі МУС знаходзіцца пад шквалам крытыкі грамадства?

- З кожным выпадкам трэба разбірацца паасобку і ўжываць захады да тых, хто парушаў закон, хто выгароджваў парушальніка...Міністр унутраных спраў не абавязаны асабіста адказваць за правіны кожнага сяржанта, паміж ім і падначаленымі - сотні чыноўнікаў, і кожны павінен адказваць за свой участак. Але ўсе баяцца паплаціцца пасадай або рублём, адміністрацыйнай або крымінальнай адказнасцю, - адзначае Мечыслаў Грыб.

- Ёсць тры рэальныя варыянты: правесці праверку ўсіх фактаў беззаконня, пакінуць усё як ёсць, ігнараваць меркаванне грамадскасці. Але калі факты пацвярджаюцца - Шуневіч павінен падаць у адстаўку, - упэўнены Міхаіл Пастухоў.

Апошнія навіны