Фотафакт: Прах Фідэля Кастра прывезлі на могілкі на савецкім «уазіку»
- 4.12.2016, 17:21
У адным з месцаў УАЗ заглух і яго былі вымушаныя штурхаць вайскоўцы.
У горадзе Сант'яга-дэ-Куба пачалася цырымонія пахавання кубінскага дыктатара Фідэля Кастра. Жалобны картэж прыбыў на могілкі Санта-Іфігенія, дзе пахаваны рэвалюцыянер Хасэ Марці.
Для пахавання Кастра выбралі савецкі пазадарожнік УАЗ-469.
На трасе жалобнага картэжа не абышлося без надзвычайных здарэнняў. У адным з месцаў савецкі УАЗ-469 заглух і яго былі вымушаныя штурхаць вайскоўцы.
Як паведамляе Associated Press, картэж з прахам Кастра праехаў больш за тысячу кіламетраў па тэрыторыі ўсёй краіны.
Фідэль Кастра сканаў увечары 25 лістапада ў Гаване. З 26 лістапада ў краіне была абвешчаная дзевяцідзённая жалоба.