BE RU EN

Чатыры пытанні да міністра Шуневіча

  • 4.12.2016, 15:29

Апошнія выступы кіраўніка МУС пакінулі вострае пачуццё незавершанасці.

На некалькі дзён міністр МУС Беларусі Ігар Шуневіч стаў галоўным ньюс-мейкерам краіны. Ён распавядаў беларусам пра каляровыя рэвалюцыі, «дэтэктары хлусні» і нават хакей, але так і не адказаў на шэраг галоўных пытанняў.

Для пачатку навіны, якія пакінулі пачуццё незавершанасці, піша «Салідарнасць».

1. 1 снежня Ігар Шуневіч падняў тэму «інфармацыйнай вайны» супраць МУС і распавёў пра «каляровыя рэвалюцыі», якія пачыналіся з дыскрэдытацыі ўлады.

2. За смяротнае ДТЗ начальнік Баранавіцкай ДАІ звольнены з органаў.

3. Траціну супрацоўнікаў ДАІ, правераных на дэтэктары хлусні, звольняць з органаў.

4. Ігар Шуневіч прыстрашыў адстаўкай кіраўніцтва хакейнага «Дынама», «калі каманда не пачне паказваць гульню».

Пасля гэтых навінаў хацелася б задаць міністру чатыры галоўныя пытанні.

1. Як 30% супрацоўнікаў ДАІ, якія не прайшлі праверку на паліграфе, трапілі ў органы, і хто за гэта панясе адказнасць?

2. Чаму пасля інцыдэнту з п'яным супрацоўнікам ДАІ, кіраўніцтва МУС, уключна з самім Шуневічам, не падало ў адстаўку?

3. Ці мае пасля гэтага міністр права пагражаць звальненнем кіраўніцтву хакейнага клуба за адсутнасць вынікаў?

4. І чаму за правалы ў краіне Шуневіч патрабуе не адстаўкі кіраўніцтва, а шукае арганізатараў «каляровых рэвалюцый» і «інфармацыйных войнаў»?

Апошнія навіны