BE RU EN

Брытанец пераплывае Атлантыку

  • 4.12.2016, 14:37

Брытанец Бэн Хупер за першыя 18 дзён пераадолеў амаль 124 кіламетры.

Выданне Daily Mail адзначае, што такімі тэмпамі ён дабярэцца да мэты не раней за 2018 год (пераклад – lenta.ru).

38-гадовы мужчына, які ў мінулым працаваў паліцыянтам у графстве Глостэршыр, пачаў заплыў 13 лістапада ў Сенегале. Як паведамляе The Guardian, ён плануе праводзіць у вадзе 10 гадзін на дзень і да сакавіка дасягнуць бразільскага горада Натал. У дарозе яго суправаджае судна, на борце якога знаходзяцца 10 чалавек, у тым ліку прадстаўнік Кнігі рэкордаў Гінэса.

Хупер патлумачыў затрымку неспадзяванымі цяжкасцямі. Спецыяльныя рэпеленты, якімі ён разлічваў адпужваць медуз, не дзейнічаюць. Вакол плаваюць акулы, а вялікія хвалі ўвесь час перакульваюць плыўца. Да ўсяго яму ў вуха забралася рыба сямейства пегасавых.

«Медузы ўвесь час джаляць мяне, і мы двойчы бачылі акул», — напісаў Хупер у Facebook. Ён таксама запэўніў чытачоў, што ні ён, ні ягоная каманда не ўжывалі алкаголь падчас экспедыцыі.

Першым плыўцом, які пераплыў Атлантычны акіян, стаў француз Бенуа Лекомт (Benoit Lecomte). У 1988 годзе ён за 73 дні праплыў з штата Масачусэтс у ЗША ў Францыю. Кніга рэкордаў Гінэса не залічыла рэкорд, бо праз марскую хваробу плывец правёў тыдзень на Азорскіх выспах.

Апошнія навіны