BE RU EN

Відэафакт: Велізарныя хвалі ў Сочы затапілі першыя паверхі гатэляў

  • 4.12.2016, 12:59

У Сочы ўведзены рэжым падвышанай гатоўнасці экстраных службаў.

У раёне ўраганны вецер і шторм, таксама назіраюцца смерчы. Хвалі вышынёй некалькі метраў ужо падтапліваюць першыя паверхі гатэляў, якія знаходзяцца бліжэй за ўсё да берага мора, паведамляе «Дождж».

Праз непагадзь у рэгіёне ўжо пачаліся праблемы з транспартам: на адцінку «Шэпсі — Дагамыс» Паўночна-Каўказскай чыгункі абцяжараны рух цягнікоў, затрыманыя некалькі дзясяткаў авіярэйсаў.

У Сочы дзейнічае штармавое папярэджанне. МНС папярэдзіла аб магчымых моцных ападках і ураганным ветры да 30 м/з у Сочы і Туапсінскім раёне Краснадарскага краю.

Апошнія навіны