BE RU EN

Парашэнка прыбыў у зону канфлікту на Данбасе з амерыканскімі сэнатарамі

  • 31.12.2016, 19:15

Прэзідэнт Украіны з амерыканскімі сэнатарамі прыбыў на камандны пункт у раёне Шырокіна.

Прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка ў суботу, 31 снежня, разам з амерыканскімі сэнатарамі прыбыў на камандны пункт у раёне Шырокіна. Пра гэта паведаміў прэс-сакратар кіраўніка ўкраінскай дзяржавы Святаслаў Цэгалка ў сваім Facebook, піша РБК.

«Прэзідэнт з амерыканскімі сэнатарамі прыбыў на камандны пункт у раёне Шырокіна, каб павіншаваць марскіх пяхотнікаў з Новым годам. Менавіта нашым ваярам мы абавязаны магчымасцю адчуваць сябе ў бяспецы», - напісаў ён.

Цэгалка адзначыў, што Парашэнка «ўзнагародзіў найлепшых з іх і асобна ўзнагародзіў сэнатара [Джона. - Заўвага.] Маккейна ўкраінскай зброяй».

Напярэдадні на сайце ўкраінскага прэзідэнта паведамлялася, што ён правёў сустрэчу з дэлегацыяй сэната ЗША на чале з сэнатарам Маккейнам, у склад якой увайшлі таксама Ліндсі Грэм і Эмі Клобучар.

Прэзідэнт узнагародзіў Маккейна ордэнам Свабоды і адзначыў ордэнам Яраслава Мудрага сэнатара Ліндсі Грэма «за важкі персанальны ўнёсак ва ўмацаванне стасункаў паміж Украінай і Злучанымі Штатамі Амерыкі».

Тады ж Парашэнка прапанаваў сэнатарам наведаць Данбас «для атрымання аб'ектыўнай інфармацыі аб падрыўных дзеяннях расейскага боку і яе баевікоў, якія прадаўжаюць правакацыі і парушаюць рэжым спынення агню».

Апошнія навіны