BE RU EN

У жылым доме ў Горадні абрынуўся балкон

  • 31.12.2016, 11:03

Меркаваная прычына абвальвання - карозія металічных элементаў пліты.

У Горадні абрынуўся балкон, паведамілі БелТА ў Гарадзенскім абласным упраўленні МНС.

Паведамленне аб НЗ паступіла 31 снежня а пятай гадзіне раніцы. Абрынуўся балкон (1х8 м) кватэры, размешчанай на першым паверсе дзевяціпавярховага жылога дома на плошчы Дзекабрыстаў.

«У выніку абрушэння балкона пацярпелых няма. Меркаваная прычына абвальвання - карозія металічных элементаў пліты», - паінфармавалі ў МНС.

Апошнія навіны