BE RU EN

Канстанціна Райкіна экстранна шпіталізавалі

  • 31.12.2016, 10:15

Мастацкі кіраўнік тэатра «Сатырыкон» Канстанцін Райкін экстранна шпіталізаваны ў Маскве.

Пра гэта ў пятніцу, 30 снежня, паведамляе тэлеканал «360» са спасылкай на крыніцу ў экстранных службах.

З ягоных звестак, актора на хуткай дапамозе даставілі ў інстытут імя Скліфасоўскага. Іншыя падрабязнасці не паведамляюцца.

28 снежня Райкін быў праапераваны ў Табольску пасля таго, як траўмаваў нагу на рэпетыцыі. Пасля аперацыі актор выйшаў на сцэну і згуляў у монаспектаклі «Сваім голасам», удакладніў дырэктар Табольскага драматычнага тэатра Яўген Панамароў. Тым не менш найбліжэйшыя выступы артыст скасаваў.

Народны артыст Расеі Канстанцін Райкін — сын актора і кіраўніка Ленінградскага тэатра мініяцюр Аркадзя Райкіна. З 1988 года ўзначальвае маскоўскі тэатр «Сатырыкон».

У кастрычніку гэтага года Райкін рэзка раскрытыкаваў расейскія ўлады, заявіўшы, што яны «размаўляюць сталінскімі ўстаноўкамі».

Апошнія навіны