BE RU EN

У Крыме будуць глушыць вяшчанне ўкраінскіх тэлеканалаў

  • 3.12.2016, 19:52

Вяшчанне ўкраінскіх тэлеканалаў і радыёстанцый на акупаванай тэрыторыі будуць глушыць з дапамогай тэхнічных сродкаў.

Украінскае вяшчанне ў акупаваным Крыме будзе спыненае, бо «не адпавядае» заканадаўствам Расейскай Федэрацыі. Пра гэта заявіў так званы «міністр унутранай палітыкі, інфармацыі і сувязі» Крыма Дзмітрый Палонскі, піша rbc.ua.

«У нас дастаткова тэхнічных сродкаў, каб спыніць забароненае расейскім заканадаўствам вяшчання на тэрыторыі рэспублікі Крым», - сказаў Палонскі. З ягоных слоў, пасля будаўніцтва новай вышкі на Чангары прыём ўкраінскіх праграм у самой Херсонскай вобласці можа стаць «толькі больш устойлівым».

Апошнія навіны