BE RU EN

Інвалід з Баранавічаў: Немагчыма выжыць на пенсію 140 рублёў

  • 3.12.2016, 18:51

Улады толькі на словах клапоцяцца пра людзей з абмежаванымі магчымасцямі.

У Баранавічах на слупах і аўтобусных прыпынках цэнтральных вуліц з'явіліся ўлёткі з перадрукаваным матэрыялам «Радыё Рацыi» «Ці лёгка жыць інваліду ў Беларусі?».

Змест гэтых улётак прыцягнуў увагу баранавіцкага інваліда III групы Аляксандра Шведа. Ён згодны з тэкстам улёткі пра гаротнае становішча інвалідаў:

- «Хай пабудуюць газавую камеру і атруцяць нас». Напісала жыхарка Бярозы Ірына, інвалід II групы. Такія ўлёткі з'явіліся ў Баранавічах. Я сама інвалід, немагчыма выжыць за пенсію 140 рублёў, якую я атрымліваю. Я не магу ўладкавацца на працу ўжо два з паловай гады. Усе толькі разводзяць рукамі.

3 снежня - Міжнародны дзень інвалідаў. Са слоў Аляксандра Шведа, улады толькі на словах клапоцяцца пра інвалідаў. На самай справе, інваліды пакінутыя ўладамі адзін на адзін са сваімі бедамі.

Апошнія навіны