BE RU EN

Гімназісты з Глыбокага атрымалі ліст ад ангельскай каралевы

  • 3.12.2016, 15:24

Школьнікі павіншавалі Лізавету II з юбілеем, і каралева падзякавала беларускім хлопцам.

Ліст ад ангельскай каралевы атрымалі гімназісты з Глыбокага. Вясной, калі каралева адзначала свой дзевяносты дзень нараджэння, хлопцы з Глыбоцкай раённай гімназіі праводзілі Тыдзень замежных моваў. Падчас гэтага тыдня яны напісалі і адправілі ў Букінгемскі палац віншаванне, піша «Веснік Глыбоччыны». І вось нядаўна атрымалі адказ.

Фота: «Веснік Глыбоччыны»

У канверце быў ліст з канцылярыі яе вялікасці з падзякай за віншаванне і паштоўка ад самой Лізаветы II. «Выказваю вам вялікую падзяку за добрыя зычэнні, якія вы даслалі мне з нагоды майго дзевяностага дня нараджэння» – такімі словамі падзякавала хлопцам каралева.

Апошнія навіны