BE RU EN

Кіраўнік Мінкульта Сэрбіі падтрымаў ідэю перайменаваць «амерыкана» ў «русіяна»

  • 3.12.2016, 14:39

Паводле словаў Вукасаўлевіча, у Сэрбіі рэдка п'юць «амерыкана».

Міністр культуры Сэрбіі Уладан Вукасаўлевіч у кулуарах міжнароднага культурнага форуму ў Санкт-Пецярбургу падтрымаў прапанову кіраўніка расейскага ўрада Дзмітрыя Мядзведзева перайменаваць «амерыкана» ў «русіяна», паведамляе RNS.

«Так, мы падтрымліваем, добрая прапанова», – заявіў міністр.

Паводле словаў Вукасаўлевіча, у Сэрбіі рэдка п'юць «амерыкана», аддаючы перавагу «звычайнай чорнай каве».

Прэм'ер-міністр Расеі Дзмітрый Мядзведзеў прапанаваў перайменаваць каву «амерыкана» ў «русіяна» ў сярэдзіне лістапада.

Апошнія навіны