BE RU EN

Названы найлепшы вірусны відэаролік 2016 года

  • 3.12.2016, 11:39

Найлепшым вірусным відэаролікам 2016 году паводле версіі рэкламнага партала Unruly стала рэклама найбуйнейшай у Еўропе сеткі ўнівермагаў John Lewis.

Ролік #BusterTheBoxer набраў на відэахостынгу Youtube больш за 20,5 млн праглядаў, паведамляе Аdweek.

Рэйтынг быў складзены паводле колькасці праглядаў ролікаў у сацыяльных сетках. У спіс увайшлі 20 найлепшых вірусных відэаролікаў адыходнага 2016 года.

Дэвіз гэтай каляднай рэкламы ад John Lewis абвяшчае: "Падарункі, якія палюбіць кожны" (Gifts that everyone will love).

Відэаролік апавядае пра пярэдадзень Калядаў, калі бацька выстаўляе для сваёй маленькай дачкі батут у двары дома. Але да таго, як дзяўчынка раніцай бачыць падарунак, на ім паспяваюць пабываць лясныя госці – вавёркі, лісы і вожыкі. Карціна нястрымнай радасці ад батута прымушае засмуткаваць хатняга гадаванца сям'і – сабаку пароды баксёр.

Але раніцай, апярэджваючы маленькую дзяўчынку, баксёр дасягае мэты і атрымлівае асалоду ад скачкоў на батуце мары.

У рэйтынг увайшлі таксама рэклама Паралімпійскіх гульняў і кампаніі Shell, якія занялі другое і трэцяе месцы адпаведна.

Апошнія навіны