BE RU EN

У МНС пацвердзілі пажар на Аршанскім мясакамбінаце

  • 29.12.2016, 12:52

Пажар пачаўся пры правядзенні зварачных работ у дапаможным памяшканні камбіната.

Першым аб пажары на Аршанскім мясакамбінаце сайту charter97.org паведаміў чытач з Воршы. Пасля гэтая інфармацыя атрымала афіцыйнае пацверджанне.

Аб пажары паведаміла БелТА афіцыйная прадстаўніца Віцебскага абласнога ўпраўлення МНС Марына Фандо.

«Загарэлася дапаможнае памяшканне памерамі 4х16 м, побач з адным з цэхаў. На той момант у памяшканні вяліся зварачныя работы. І праз невыкананне правілаў бяспекі адбылося ўзгаранне. Работнікі самі пачалі яго ліквідацыю, а таксама выклікалі МНС. Гэта было а палове адзінаццатай раніцы», - патлумачыла Марына Фандо.

У гэты момант пажар ліквідаваны, пацярпелых няма, шкода, прычыненая агнём, высвятляецца.

Апошнія навіны