BE RU EN

Як Фінляндыя прызнала Беларускую Народную Рэспубліку

  • 28.12.2016, 15:34

28 снежня 1919 года прыйшло паведамленне аб прызнанні Фінляндыяй незалежнасці Беларусі.

Антон Луцкевіч з Варшавы тэлеграфаваў пра гэта прафесару Мікалаю Верамею (Вяршыніну), консулу БНР у Чэхаславаччыне:

"Naš pradstaŭnik [u] Łatvii telehrafuje [pra] pryznańnie niezaležnaści Biełarusi Kanferencyjaj [u] Dorpacie [i] Finlandyjaj.

Łuckievič"

Фінляндыя зрабіла поўнае афіцыйнае прызнанне Беларускай Народнай Рэспублікі. Дыпламатычную місію Беларусі ў Фінляндыі ўзначальваў генерал Алег Васількоўскі, паведамляе сайт Рады БНР.

Апошнія навіны